«Не прыдумаў, як нарэзаць». Беларус паказаў у тыктоку, як забівае цвік магілёўскай каўбасой

Хлопец апублікаваў у тыктоку ролік, у якім паказаў, як забівае цвік каўбасой вытворчасці Магілёўскага мясакамбіната. Цвік паддаецца, а каўбасе, прынамсі вонкава, нічога не робіцца.

11.07.2024 / 22:53

Каўбаса называецца Cosa Nostra і, як сцвярджае і сам аўтар роліка, і некаторыя каментатары да яго, яна вельмі смачная. Адно што толькі нарэзаць праблема. Паламаць таксама: на відэа хлопец спрабуе гэта зрабіць, але яна толькі крыху гнецца.

@easyforgame #belarusia #mogilev #kachestvo #kolbasa #dobro ♬ оригинальный звук - EasyForGame

Каментатары сярод іншага раяць хлопцу выкарыстоўваць такі прадукт як сродак для самаабароны, бо «ў законе нічога пра каўбасу не сказана, што ёй нельга абараняцца».

У Беларусі збанкрутаваў вядомы вытворца каўбас па польскіх рэцэптах

Беларус патлумачыў у тыктоку, чаму варта заўсёды перавешваць на касе ўжо ўзважаную каўбасу

У Мінску паказалі палку каўбасы вагой 15 кілаграмаў

«Шаурма — глупства, смажанка з Кіраўска — топ». Дзеля гэтага фастфуду беларусы праязджаюць сотні кіламетраў

Nashaniva.com