Першая лэдзі Зімбабвэ сустрэлася ў Мінску з Ірынай Абельскай і міністрам Хаджаевым
На сустрэчы прысутнічаў бізнэсовец Аляксандр Зінгман.
11.07.2024 / 12:26
Міністр Хаджаеў у цэнтры, Зінгман справа з Ірынай Абельскай. Фота: x.com/ZimFirstLady
Жонка прэзідэнта Зімбабвэ Аксілія Мнангагва сустрэлася ў Мінску з міністрам аховы здароўя Аляксандрам Хаджаевым. На сустрэчы таксама прысутнічала галоўная доктарка Рэспубліканскага медцэнтра, сенатарка, мама Колі Лукашэнкі Ірына Абельская, а таксама бізнэсовец Аляксандр Зінгман. Пра сустрэчу першая лэдзі Зімбабвэ напісала ў сацсетцы X.
«Я мела гонар сустрэцца з міністрам аховы здароўя Беларусі спадаром Аляксандрам Хаджаевым. Мы абмеркавалі прагрэс, якога мы дасягнулі дзякуючы выкарыстанню сучаснай мабільнай бальніцы. Я таксама распаввяла яму пра поспехі, дасягнутыя дактарамі, якія прайшлі навучанне ў Беларусі. Ён быў рады даведацца, што каманда дактароў наведала многія аддаленыя раёны Зімбабвэ ў рамках старанна распрацаванай інфармацыйна-прапагандысцкай праграмы, накіраванай на забеспячэнне здароўя для ўсіх, асабліва для людзей, якія жывуць у маргіналізаваных супольнасцях.
Як пасол аховы здароўя, я скарыстаўлася магчымасцю, каб запрасіць Беларусь навучыць больш дактароў і разгледзець магчымасць інвеставання ў фармацэўтычны сектар Зімбабвэ, каб павялічыць попыт на лекі ў Зімбабвэ. Улічваючы цэнтральнае размяшчэнне нашай краіны, гэта можа прынесці карысць іншым краінам САДС (Краіны супольнасці Паўднёвай Афрыкі).
Міністр Хаджаеў быў рады даць экспертныя веды, і я запэўніла яго, што, калі вярнуся дадому, перадам гэты добры жэст, каб Міністэрства аховы здароўя пачало працаваць над формуламі для дасягнення гэтай мэты», — напісала Аксілія Мнангагва.
Лукашэнка вярнуўся ў Мінск — на сустрэчу з першай лэдзі Зімбабвэ
Аксілія Мнангагва прыязджала ў Беларусь з двума сынамі-блізнюкамі
Першая лэдзі Зімбабвэ — Лукашэнку: Вы не толькі бацька, вы — маці