У Беларусі ўвядуць крымінальную адказнасць за прагляд дзіцячага порна

Таксама на заканадаўчым узроўні МУС ініцыявала ўвядзенне адказнасці за прапаганду нетрадыцыйных сексуальных адносін.

11.07.2024 / 09:03

У Вене прайшло пасяджэнне сесіі рабочай групы Канферэнцыі Бакоў Канвенцыі ААН супраць транснацыянальнай арганізаванай злачыннасці па супрацьдзеянні гандлю людзьмі. Беларускую дэлегацыю на форуме ўзначаліў намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС Дзмітрый Чарткоў. 

Удзельнікі абмеркавалі пытанні процідзеяння гандлю людзьмі, асабліва жанчынамі і дзецьмі, у тым ліку з мэтай атрымання органаў.

Паводле інфармацыі МУС, у Беларусі застаецца актуальнай праблема вырабу парнаграфічных матэрыялаў. Колькасць пацярпелых ад гэтага беларускіх дзяцей у 2023 годзе ўзрасла больш чым удвая ў параўнанні з мінулым годам. Дакладныя лічбы не называюцца. 

У сувязі з гэтым, паведамляе МУС, завяршаецца прапрацоўка законапраекта аб увядзенні адказнасці за спажыванне дзіцячай парнаграфіі без мэты распаўсюду, то-бок за прагляд.

Таксама на заканадаўчым узроўні МУС ініцыявала ўвядзенне адказнасці за прапаганду педафіліі і нетрадыцыйных сексуальных адносін.

Увялі крымінальную адказнасць за незаконны выезд за мяжу асобаў, якія маюць доступ да дзяржаўных таямніц

Кіраўнік Цэнтра выдачы асабістых дакументаў Літвы адхілены ад пасады пасля расследавання БРЦ

Курсанту МУС пагражае да 25 гадоў калоніі за «здраду дзяржаве» і «падрыхтоўку да ўдзелу ў вайне»

Nashaniva.com