Мінскае «Дынама» згуляла ўнічыю ў першым матчы кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў

Гульня з армянскім «Пюнікам» прайшла ў Венгрыі ў горадзе Мезёкёвешд і скончылася з лікам 0:0.

10.07.2024 / 23:38

Ілюстрацыйнае фота football.by

«Дынама» вярнулася ў кваліфікацыю Лігі чэмпіёнаў пасля 19 гадоў адсутнасці.

Гульня ў адказ пройдзе ў Арменіі ў наступны аўторак.

Пераможца ў другім раўндзе кваліфікацыі згуляе з пераможцам пары «Лудагорац» (Балгарыя) — «Дынама» Батумі. Сёння «Лудагорац» выйграў на сваім полі з лікам 3:1.

Каманда, што прайграе, сустрэнецца ў 2-м кваліфікацыйным раундзе Лігі канферэнцый з няўдачнікам пары «Слован» (Славакія) — «Струга» (Паўночная Македонія).

«Слован» сёння перамог 4:2, прычым дублем вызначыўся ўдзельнік Еўра-2024 Юрай Куцка.

У чацвер, 11 ліпеня, стартуюць матчы першага раўнду кваліфікацыі Лігі канферэнцый. 

«Тарпеда-БелАЗ» згуляе ў Венгрыі з малдоўскім «Мілсамі» (20:00), а «Іслач» у Сан-Марына з «Ла Фіярытай» (21:45).

Гродзенскі «Нёман» уступіць у барацьбу з другога раўнду. Яго супернікам будзе румынскі «Клуж».

Экс-футбаліст зборнай пра сына Анатоля Капскага: На жаль, у клубе ўсё пафігачылі

Гулец гродзенскага «Нёмана» з разбегу ўдарыўся галавой аб жалезны плот. Вось што яго ўратавала ВІДЭА

Памерла мама Аляксандра Глеба

Nashaniva.com