Акцёр Тыль Швайгер пайшоў на папраўку пасля цяжкай хваробы

Знакамітаму акцёру нават пагражала ампутацыя нагі.

10.07.2024 / 13:21

Тыль Швайгер. Фота: Thomas Niedermueller / Getty Images for ZFF

У красавіку гэтага года Тыльпачаў лячыцца ад небяспечнай для жыцця сэптыцэміі — хваробы, пры якой адбываецца заражэнне крыві. Паводле інфармацыі Bild, акцёру нават пагражала ампутацыя нагі, аднак гэтага ўдалося пазбегнуць. 

Акрамя таго, у маі Швайгер трапіў у клініку ў Берліне. На гэты раз гаворка ішла пра яго сэрца. Як распавялі крыніцы з асяроддзя акцёра, Швайгеру прыйшлося імплантаваць у сэрцы стэнт — адмысловую металічную прыладу ў выглядзе трубкі. Як відаць, аперацыя спатрэбілася з-за таго, што апошнія дзесяць гадоў Швайгер шмат курыў.

У чэрвені акцёра выпісалі з берлінскай клінікі і адправілі аднаўляцца ў Гамбург, а затым на Маёрку. Калі ён канчаткова паправіцца, медыкі плануюць правесці яшчэ адну аперацыю на сэрцы.

«Ён у цудоўнай форме, вельмі матываваны і бярэцца за новыя грандыёзныя праекты. Я вельмі рады бачыць яго ў такім добрым стане. Ён на шляху да акрыяння. Самае выдатнае тое, што Тыль не піў на працягу апошніх 150 дзён», — сказаў Bild дэрматолаг Мірыям Рэбайн, які працуе з Тылем Швайгерам.

Раней нямецкі акцёр расказваў аб сур'ёзных праблемах з алкаголем, якія падарвалі яго здароўе.

Акцёр Тыль Швайгер змагаецца з сепсісам, яму хацелі ампутаваць нагу

Выйшаў амерыканскі серыял, зняты па дэтэктыве ўнука выхадцаў з Беларусі

Пратасевіч і Мейрэліш знялі класны, але нестандартны серыял пра таямнічае знікненне ў Галівудзе

Nashaniva.com