Польшча перастала прапускаць грузавікі з Беларусі

Польскі бок з 03:00 10 ліпеня не прымае грузавыя транспартныя сродкі, якія ідуць з Беларусі праз пункт пропуску Казловічы», піша Мытны камітэт.

10.07.2024 / 10:36

У выніку колькасць грузавікоў за мінулую ноч вырасла да 600, у той час як учора чаргі не было зусім. 

Са слоў кіроўцаў, якія перасякаюць беларуска-польскую мяжу, палякі ўзмацнілі кантроль. 

У напрамку Беларусі праз гэты пункт пропуску транспартныя сродкі пакуль ідуць, але значна павольней, чым звычайна, пішуць мытнікі.

«Казловічы» («Кукурыкі» з польскага боку) — апошні пункт на мяжы Беларусі і Польшчы, праз які ажыццяўляўся рух грузавога транспарту.

@nashaniva Увага! Польшча перастала пускаць фуры з Беларусі #дальнобойщики #дальнобой #белорусывпольше #беларусь #польша #нашаніва ♬ Suspense Thriller - Nitesail

Менавіта закрыццё грузавога патоку эксперты называюць галоўным інструментам ціску Польшчы на беларускі бок. Польшча намагаецца спыніць мігранцкі крызіс на мяжы і вызваліць з беларускай турмы журналіста Анджэя Пачобута. 

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда з 22 па 26 чэрвеня знаходзіўся з візітам у Кітаі. Там ён, сярод іншага, папярэдзіў кіраўніка КНР Сі Цзіньпіна пра абвастрэнне сітуацыі на беларускай мяжы, магчымым перакрыцці яе і магчымых наступствах гэтага для кітайскай лагістыкі тавараў.

Пры канцы чэрвеня па дыпламатычных каналах у Мінск быў накіраваны сігнал аб тым, што Польшча больш не мае намеру цярпець міграцыйны ціск на сваёй мяжы, а таксама зняволенне журналіста і грамадскага актывіста Анджэя Пачобута.

Пасля гэтага мігрантаў на польскай мяжы не стала, выйшлі на волю два дзясяткі палітвязняў, але непахісны Пачобут застаецца за кратамі.

Польшча ўвядзе дэталёвы кантроль транзіту з Кітая праз Беларусь, давяла да Мінска патрабаванні

Узмоцнены кантроль чыгункі на польскай мяжы спыніўся праз 33 гадзіны. Слова за Лукашэнкам

«Спектакль скончаны?» БелТА выступіла з мегаводпаведдзю адносна сітуацыі на мяжы

Латушка: Лукашэнка склікаў закрытае пасяджэнне Рады бяспекі для абмеркавання патрабаванняў Польшчы

Nashaniva.com