Мбапэ: Мой Еўра праваліўся

Форвард нацыянальнай каманды Францыі пракаментаваў вылет зборнай з чэмпіянату Еўропы.

10.07.2024 / 08:24

Кіліян Мбапэ і Дані Ольма, які забіў тры галы на стадыі плэй-оф, змагаюцца за мяч. Фота: Ebrahim Noroozi / AP

«У футболе ты альбо добры, альбо дрэнны. Я не гуляў добра. Мой Еўра праваліўся. Я хацеў стаць чэмпіёнам Еўропы … Зараз паеду ў адпачынак, добра адпачну, гэта прынясе мне шмат карысці, тады буду рыхтавацца пачаць новае жыццё. Наперадзе яшчэ шмат спраў», — прыводзіць словы Мбапэ журналіст Фабрыцыа Рамана ў сацсетках.

У першым паўфінале Іспанія перамагла Францыю 2:1. Мбапэ на турніры забіў усяго адзін мяч.

У чэрвені футбаліст, што шэсць гадоў гуляў за ПСЖ, перайшоў у мадрыдскі «Рэал».

Сёння на Еўра-2024 пройдзе другі паўфінал: Англія — Нідэрланды (22:00).

Іспанія стала першым фіналістам Еўра-2024, разабраўшыся яшчэ ў першым тайме з Францыяй

Нідэрландцы за шэсць хвілін забралі перамогу ў Турцыі і дадуць бой Англіі ВІДЭА

Усе трое суседзяў Беларусі дружна прайгралі баскетбольную алімпійскую кваліфікацыю

Nashaniva.com