Працэс інтэграцыі Грузіі ў ЕС прыпынены
ЕС замарозіў 30 мільёнаў еўра, прызначаных на падтрымку Грузіі ў сферы абароны.
09.07.2024 / 10:12
Фота: Newsgeorgia.ge
ЕС замарозіў 30 мільёнаў еўра, прызначаных на падтрымку Грузіі ў сферы абароны. Пра гэта паведаміў Пасол Еўрасаюза ў Грузіі Павел Герчынскі журналістам на двухдзённай міжнароднай канферэнцыі «Пашырэнне ЕС — геапалітычная неабходнасць і далейшыя крокі для краін — кандыдатаў у ЕС», якая праходзіць у Тбілісі.
Ён таксама адзначыў, што на дадзены момант уступленне Грузіі ў ЕС прыпынена, піша «Настоящее время».
«Пра гэта вельмі выразна заявілі лідары ЕС пасля саміту Еўрапейскай рады. Я не магу сабе ўявіць, што сёлета Грузія пойдзе наперад, зробіць крокі, бо лідары ЕС вырашылі замарозіць працэс уступлення. Цяпер яны цярпліва чакаюць большай яснасці ад урада Грузіі», — сказаў дыпламат.
«Гатова была пачынаць нават з адным вучнем». Беларусы ў Грузіі ствараюць беларускамоўную школу
У Грузіі кіроўная партыя ўнесла ў парламент пакет законаў супраць ЛГБТ
Спікер парламента Грузіі падпісаў закон аб замежных агентах. З гэтага дня ён набывае моц