Новы пасол атрымаў паўнамоцтвы віцэ-прэм'ера па адносінах з Расіяй і цяпер адказвае за гэта галавой
Аляксандр Рагожнік нясе персанальную адказнасць за прасоўванне інтарэсаў Беларусі ў Расіі.
08.07.2024 / 18:53
Аляксандр Рагожнік. Фота: БелТА
Пасол Беларусі ў Расіі Аляксандр Рагожнік атрымаў паўнамоцтвы віцэ-прэм'ера па адносінах з усходнім суседам. Такі ўказ падпісаў Лукашэнка, паведамляе БелТА.
Рагожнік прызначаны паўнамоцным прадстаўніком Беларусі пры Эканамічнай радзе СНД, спецыяльным прадстаўніком Беларусі па пытаннях інтэграцыйнага супрацоўніцтва ў рамках саюзнай дзяржавы, ЕАЭС, СНД і АДКБ па сумяшчальніцтве.
Акрамя таго, пасол будзе каардынаваць дзейнасць рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых арганізацый, падпарадкаваных ураду, прадстаўнікоў Беларусі ў органах саюзнай дзяржавы, даваць ім абавязковыя для выканання ўказанні і кантраляваць іх рэалізацыю.
Ва ўказе гаворыцца, што Рагожнік нясе персанальную адказнасць за прасоўванне нацыянальных інтарэсаў Беларусі ў саюзнай дзяржаве і адносінах з Расіяй.
Нагадаем, папярэднік Рагожніка Дзмітрый Круты пайшоў на павышэнне — ён атрымаў пасаду кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі.
Беларусь ужо асвоіла расійскі крэдыт на імпартазамяшчэнне і просіць новы
Чаму кіраўніком сваёй Адміністрацыі Лукашэнка паставіў Дзмітрыя Крутога? Ён можа стаць пераемнікам?
«Няхай санкцый баіцца той, хто іх прыдумляе». Што вядома пра новага міністра прамысловасці?