Грамадзяніна Польшчы асудзілі да 14 гадоў калоніі за «шпіянаж» і «агентурную дзейнасць»
Прысуд быў вынесены год таму — 14 чэрвеня 2023 года, але праваабаронцы дазналіся пра яго толькі цяпер.
08.07.2024 / 11:44
У Брэсцкім абласным судзе грамадзяніна Польшчы Томаша Бярозу асудзілі да 14 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Яго абвінавацілі ў «агентурнай дзейнасці» (ч. 1 арт. 358-1 КК) і «шпіянажы» (арт. 358 КК), піша «Вясна».
Прысуд быў вынесены год таму — 14 чэрвеня 2023 года, але праваабаронцы дазналіся пра яго толькі цяпер. Справу ў закрытым рэжыме разглядаў Сяргей Беразюк. Томаш свой тэрмін адбывае ў папраўчай калоніі № 22 у «Воўчых норах» у Івацэвіцкім раёне.
На дадзены момант праваабаронцам «Вясны» вядома пра трох асуджаных па палітычных артыкулах грамадзян Польшчы, яшчэ адзін утрымліваецца пад вартай, над ім цяпер адбываецца суд.
Што вядома пра зняволеных у Беларусі грамадзян Украіны, якія нечакана здабылі волю?
За шпіянаж арыштавалі грамадзянку Літвы Алену Раманаўскене