Чыноўнік патлумачыў, што здарылася з атракцыёнам у парку Чалюскінцаў, адкуль сарваліся людзі

Нагадаем, увечары 6 ліпеня ў парку Чалюскінцаў у Мінску зламаўся атракцыён з лебедзямі. З-за абрыву трасоў кабінкі з людзьмі ўпалі на зямлю з вышыні 3-4 метры.

07.07.2024 / 19:48

Скрыншот відэа з сацсетак

Намеснік кіраўніка службы эксплуатацыі і рамонту атракцыёнаў прадпрыемства «Мінскзелянбуд» Аляксандр Хомчык выказаўся пра прычыны інцыдэнту.

«На гэтым атракцыёне разбурылася апорная канструкцыя восі. Разбурылася канкрэтна зварное злучэнне двух элементаў. Прычыны высвятляе следства, якім займаецца Следчы камітэт», — паведаміў ён у эфіры АНТ.

Людзі, якія ў момант падзення кабінкі каталіся на атракцыёне, па словах чыноўніка, абышліся лёгкімі ўдарамі і ранкамі. Цяжка пацярпелых няма, шпіталізацыя нікому не спатрэбілася.

Раней у адміністрацыі Першамайскага раёна тлумачылі, што зламаўся механізм уздыму/апускання кабінак.

«Пацярпелі не менш за чатыры чалавекі, уключаючы дзяцей. Яны дастаўленыя ў шпіталь хуткай дапамогі чатырма экіпажамі», — паведамілі ў адміністрацыі.

«Дзіця ехала з траўмай хрыбта, а не са спалохам». Падрабязнасці здарэння з атракцыёнам у парку Чалюскінцаў

У парку Чалюскінцаў на атракцыёне адарваліся тросы — пацярпелі людзі, на месцы было шмат хуткіх

Nashaniva.com