«Дзіця ехала з траўмай хрыбта, а не са спалохам». Падрабязнасці здарэння з атракцыёнам у парку Чалюскінцаў
Відавочца распавяла, што пацярпелых было больш, чым чатыры чалавекі.
Увечары 6 ліпеня ў парку Чалюскінцаў у Мінску зламаўся атракцыён. З-за абрыву трасоў кабінкі з людзьмі ўпалі на зямлю з вышыні 3-4 метры.
У адміністрацыі Першамайскага раёна распавялі пра мінімум чатырох пацярпелых. Супрацоўнікі парку гаварылі аб трох наведвальніках, якім спатрэбілася дапамога.
Аднак адна з наведвальніц распавяла Onliner, што пацярпелых магло быць больш.
«У 18:35 рэзка ўпалі ў зямлю, пасля ўздыму наверх прайшло 30 секунд. З'язджалі на хуткай, дзіця ехала з траўмай паяснічнага аддзела хрыбта, а не са спалохам, як каментуе адміністрацыя. Я — з траўмай локцевага сустава. У бальніцы зрабілі здымкі і паставілі ўдары сярэдняй ступені цяжкасці.
Хуткую выклікалі мінакі і работнікі парку (велізарны чалавечы дзякуй работнікам хуткай дапамогі). У кожнай кабінцы былі людзі, нас было значна больш, чым чатыры чалавекі. Людзі разышліся адразу, потым падыходзілі, апрацоўвалі ранкі», — распавяла наведвальніца.
Іншыя відавочцы распавядалі, што на месца здарэння прыбылі тры карэты хуткай дапамогі. Дзеці плакалі, але самастойна ўсталі на ногі. Адна з жанчын трымалася за руку.
Каментары