Мілінкевіч назваў магчымага пераемніка Лукашэнкі, але заклікаў не перажываць
«Сілавік, якога адназначна падтрымае Масква».
08.07.2024 / 21:18
Лукашэнка на саміце ШАС 4 ліпеня 2024. Фота: прэс-служба прэзідэнта Казахстана
У новым выпуску ТОКу Аляксандр Мілінкевіч паразважаў, хто з беларускіх чыноўнікаў можа быць пераемнікам Лукашэнкі. На яго думку, гэта, хутчэй за ўсё, будзе чалавек, якога адназначна падтрымае Масква. І ім, хутчэй за ўсё, будзе сілавік.
«Але гэта не значыць, што мы прайграем адназначна, — супакойвае палітык і тлумачыць:
Невядома, ці здолее сілавік утрымаць Беларусь. Не так лёгка яе ўтрымаць. Народ іншы. Ён не пойдзе ў дыктатуру, у казарму. І які б моцны ні быў гэты сілавік, якая б ні была падтрымка Масквы, усё роўна ў нас ёсць вялікія шанцы пры такіх пераменах.
Бывала, што і сілавікі прыходзяць [да ўлады]. Але так жа хутка могуць знікаць. І ўвогуле, паўтарыць Лукашэнку, зрабіць Лукашэнку-2 не атрымаецца, як не атрымалася зрабіць Сталіна-2 і многіх іншых дыктатараў Гэта вельмі персаналісцкая дыктатура».
Разам з гэтым палітык заўважыў, што не верыць у тое, што Лукашэнка сам перадасць уладу:
«Да канца не веру. Нават Колі сёння не перадасць. Коля замнога ў інтэрнэце сядзіць».
Глядзіце цалкам:
Чаму кіраўніком сваёй Адміністрацыі Лукашэнка паставіў Дзмітрыя Крутога? Ён можа стаць пераемнікам?
Ці рыхтуе Лукашэнка пераемнікам Колю?