Лукашэнка прапанаваў расейцам і ўкраінцам скупляць за капейкі беларускія вёскі

«Хай у вас там будзе лецішча, 40-50 сотак».

07.07.2024 / 17:24

Лукашэнка ў Александрыі. Фота: яго прэс-служба

На святкаванні Купалля ў Александрыі 6 ліпеня Аляксандр Лукашэнка ў прамове да гасцей прапанаваў за бесцань зямлю ў неперспектыўных вёсках:

«Паважаныя беларусы і самыя блізкія нашы сябры з Украіны і Расіі, падумайце над маёй прапановай аб куплі за грошы, за капейкі невялікіх участкаў у так званых неперспектыўных вёсках.

Вы ведаеце, што вёска ў нас выратаваная. Мы будуем больш за паўтары тысячы аграгарадкоў, ужо вызначана, дзе яны будуць. У нас засталіся сярэднія і зусім маленькія вёсачкі, дзе раней жыло шмат-шмат людзей. Гэта ж выдатныя месцы, цуд месца. Яны не павінны загінуць — вось гэтыя сярэднія вёсачкі, маленькія. А хто іх адновіць, хто іх захавае? Мы з вамі!»

«Хай у вас там будзе лецішча. Бо гэта 40-50 сотак зямлі-гэта немалы кавалак. У горадзе ці каля горада вы ў лепшым выпадку атрымаеце ўсяго шэсць сотак для гэтага дачнага ўчастка. А тут 40-50», — рэкламаваў Лукашэнка. 

І заклікаў скупляць вёскі цяпер, бо заўтра іх ужо не будзе — разбяруць.

Лукашэнка прызнаў, што мае патрэбу ў адпачынку і што вялікая колькасць людзей яго праклінае

Збег абставінаў, які можна было прадухіліць. Як Лукашэнка перамог на выбарах-1994 і чаму гісторыя магла пайсці інакш

Гутэрыш на сустрэчы з Лукашэнкам гаварыў пра амністыю палітвязняў і правы чалавека

Nashaniva.com