У Будславе вернікі разам з апостальскім нунцыем памаліліся за ўрад Беларусі

Падчас галоўнай святой Імшы фэсту ў Будславе Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч звярнуўся з пасланнем да беларускіх вернікаў у сувязі з заканчэннем свайго служэння ў краіне. Сваю прамову ён прачытаў па-беларуску, піша Katolik.life. 

06.07.2024 / 22:27

Антэ Ёзіч

У сваёй прамове ватыканскі дыпламат перасцярог беларусаў ад будаўніцтва «дома, у якога няма будучыні».

«Дамы, якія мы будуем, могуць быць вялікімі і прыгожымі, калі ў нас ёсць добры прыбытак. Але калі адносіны ў нашым шлюбе, сям'і, паміж роднымі і ў грамадстве парушаюцца, нашы дамы становяцца бяздушнымі будынкамі без радасці. У такіх дамоў няма будучыні».

Таксама Ёзіч на развітанне пакінуў запавет:

«Гэта духоўны запавет, які дапаможа вам заставацца ў еднасці ў цяжкія часы. Дарагія беларусы! Ваша гісторыя навучыла вас заўсёды быць мірнымі і вернымі свайму пакліканню. Будзьце і надалей будаўнікамі міру ў сучасным свеце, заўсёды несучы радасць і братэрскую еднасць. Абараняйце сваю хрысціянскую веру розных традыцый. Заўсёды выходзьце насустрач братам і сёстрам у патрэбе. Беражыце хрысціянскія і сямейныя каштоўнасці».

А падчас малітвы вернікаў адной з просьбаў была такая:

«Молімся за ўрад нашай краіны, каб Найсвяцейшая Панна Марыя кіравала яго да ўмілавання справядлівасці, свабоды і і міру».

У Будславе прайшла традыцыйная начная працэсія са свечкамі ФОТАРЭПАРТАЖ

Адзін з каталіцкіх святароў прыехаў на фэст у Будслаў ва ўборы з нацыянальным арнаментам ФОТАФАКТ

Найстарэйшы беларускі каталіцкі іерарх праехаў за рулём больш за 400 км, каб трапіць у Будслаў ФОТАФАКТ

Будслаў 2024. Што трэба ведаць, збіраючыся на фэст, які адкрываецца сёння

Апостальскі нунцый Антэ Ёзіч завяршае служэнне ў Беларусі

Стала вядома праграма сёлетняга Будслаўскага фэсту

Nashaniva.com