Пяцігадовая дзяўчынка выпала з акна трэцяга паверха ў Віцебску

Цяпер дзяўчынка знаходзіцца ў бальніцы.

05.07.2024 / 09:15

Фота СК

Падчас трагедыі ўвечары 4 ліпеня дома знаходзіліся бацькі і старэйшы брат дзяўчынкі, аднак яны адцягнулі ўвагу і не заўважылі, што дзіця абапёрлася на маскітную сетку і выпала, паведамляе СК.

Пра здарэнне сваякам паведаміў сведка. Ён жа выклікаў хуткую. Цяпер дзяўчынка знаходзіцца ў бальніцы.

На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група

Следчыя чарговы раз звяртаюць увагу бацькоў на недапушчальнасць пакідання маленькіх дзяцей па-за зонай бачнасці нават на кароткі прамежак часу.

«Неабходна памятаць, што маскітныя сеткі на вокнах не прызначаныя для прадухілення выпадзення дзяцей. Таму ніколі не пакідайце малых адных у пакоі з адкрытым акном», — дадалі ў СК.

Двухгадовы хлопчык выпаў з чацвёртага паверха ў Мінску

У Мінску двухгадовае дзіця выпала з акна чацвёртага паверха

Дзяўчынцы з Гродна, якая ўпала з восьмага паверха, зрабілі ўнікальную аперацыю

Nashaniva.com