Рыжанкоў: Бачыў, нехта там пісаў пра нейкія правы чалавека. У ААН да Беларусі прэтэнзій няма

Нядаўна прызначаны Лукашэнкам міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў вырашыў падыскутаваць з прэс-службай ААН.

04.07.2024 / 23:18

Максім Рыжанкоў выклаў сваю версію зместу размовы Аляксандра Лукашэнкі з генеральным сакратаром ААН Антоніу Гутэрышам. 

Прэс-служба арганізацыі заявіла, што Гутэрыш звярнуў увагу Лукашэнкі на неабходнасць як найхутчэйшага завяршэння вайны ва Украіне і выказаў занепакоенасць сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі.

Аднак у кіраўніка беларускага МЗС іншая версія.

«З генеральным сакратаром ААН было абмеркавана шырокае кола пытанняў. Я нават бачыў, што хтосьці там напісаў, што нібыта нас у чымсьці хтосьці папракаў і пра нейкія правы чалавека. На самай справе, практычна ўся сустрэча была прысвечаная дзейнасці ААН у Рэспубліцы Беларусь, пачатку новага цыкла ўзаемадзеяння. Было сказана, што ў нас прэтэнзій да Беларусі няма ніякіх, вы ідзяце правільным шляхам», — заявіў Рыжанкоў.

Паводле яго слоў, ніякага спецыяльнага кейса па Беларусі ў ААН няма, «які б сёння даваў права Гутэрышу выказваць нейкія нам прэтэнзіі», паведамляе СТБ.

Прэс-служба Лукашэнкі раней таксама паведаміла, што на сустрэчы, маўляў, абмяркоўвалася толькі супрацоўніцтва з ААН і праграма ўстойлівага развіцця.

Гутэрыш на сустрэчы з Лукашэнкам гаварыў пра амністыю палітвязняў і правы чалавека

ЗША вітаюць вызваленне беларускіх палітвязняў і заклікаюць вызваліць астатніх

Вольга Гарбунова назвала вызваленне палітвязняў «вельмі важным крокам гуманнасці»

Выпусцілі старшыню БНФ Рыгора Кастусёва

Nashaniva.com