«Гэта пытанне часу, але трэба саспець». Пуцін загаварыў пра адзіны парламент і валюту Беларусі і Расіі

Уладзімір Пуцін на прэс-канферэнцыі ў рамках саміту ШАС адказаў на пытанне пра адзіны парламент і адзіную валюту з Беларуссю. На думку Пуціна, казаць пра гэта пакуль заўчасна, паведамляе ТАСС.

04.07.2024 / 20:40

Фота: AP

«Ці трэба цяпер пераходзіць, як было першапачаткова заяўлена, да стварэння адзінага парламента? Гэта пытанне часу. Я згодны з Аляксандрам Рыгоравічам, трэба як след умацаваць нашыя адносіны ў сферы эканомікі. І тое ж самае тычыцца фінансаў ды адзінай валюты.

У цэлым ніхто не кажа, што гэта немагчыма ці нельга, ці не трэба рабіць. Трэба ж, каб мы для гэтага саспелі эканамічна», — заявіў Пуцін.

@nashaniva Пуцін заявіў пра адзіную валюту і парламент Беларусі і Расіі #беларусь #нашаніва #лукашенко #александрлукашенко #белорусы ♬ Funny Guy - Parry Music

Паводле яго слоў, Беларусь і Расія ідуць па шляху, закладзеным у дамове аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Аднак пакуль вырашана засяродзіцца на эканамічных, а не палітычных пытаннях.

Пуцін назваў Талібан саюзнікам у змаганні з тэрарызмам. Арганізацыя прызнаная ў Расіі тэрарыстычнай

«Гэта была просьба прэзідэнта Расіі». Лукашэнка раскрыў падрабязнасці абмену Міколы Швеца — дыверсанта з Мачулішчаў

Пуцін спрабуе перадаць хусітам балістычныя і крылатыя ракеты — амерыканская выведка

Nashaniva.com