Сілавікі разграмілі М1 — самае папулярнае ў расіян беларускае казіно
На мінулым тыдні адбыўся пагром у М1 — папулярным казіно ў Дубровенскім раёне, якое знаходзіцца за 500 метраў ад уезду ў Беларусь з Расіі. Сведкі расказалі «Нашай Ніве» пра некалькі машын спецназа і дзясяткі затрыманых па эканамічным крымінальным артыкуле.
04.07.2024 / 18:55
Цяпер дазваніцца да «М1» немагчыма — па ўказаным на сайце нумары ніхто не здымае.
У выніку пагрому было затрымана начальства, а таксама супрацоўнікі казіно — агулам некалькі дзясяткаў. Гасцей з Расіі адпусцілі.
Казіно «М1», фота tripadvisor.com
На мінулым тыдні з'яўлялася інфармацыя пра падобны пагром у казіно «Опера» ў мінскім гатэлі «Пекін».
Як кажуць суразмоўцы «Нашай Нівы», справы «Оперы» і М1 звязаныя. І тых, і другіх абвінавачваюць ва ўтойванні часткі выручкі.
«Як гэта ў нас звычайна бывае: нешта зразумелі на прыкладзе адных — і пайшлі кашмарыць усіх астатніх па шаблоне. Хаця самі работнікі казіно думаюць, што на іх быў данос», — кажа наш суразмоўца.
Таксама пакрысе становіцца вядома пра вобшукі і арышты ў іншых арганізацыях, якія займаюцца азартнымі гульнямі. Агульная колькасць часова затрыманых можа дасягаць сто чалавек.
Восем гадоў таму губазікавец скраў з сейфа 270 тысяч даляраў. Гісторыя атрымала нестандартны працяг
Сталі вядомыя падрабязнасці трагічнай смерці міністра Аўраменкі. Тут таксама след КДБ