Вікторыя Азаранка таксама не будзе ўдзельнічаць у Алімпіядзе
Афіцыйна: алімпійскі турнір у Парыжы абыдзецца без беларускага прадстаўніцтва.
04.07.2024 / 13:53
Вікторыя Азаранка. Фота: Alberto Pezzali / AP
Міжнародная тэнісная федэрацыя апублікавала заявачныя спісы на адзіночны і парны разрады будучай Алімпіяды, і ў іх чакана няма беларусаў, піша Bysport.
Арына Сабаленка і Вікторыя Азаранка маглі б выступіць у Парыжы ў нейтральным статусе, але першая яшчэ ў сярэдзіне чэрвеня спаслалася на насычаны графік WTA-туру (потым яшчэ і траўмавалася, з-за чаго знялася з «Уімблдона»), а другая заявілася на турнір у Вашынгтоне, які па тэрмінах супадае з алімпійскімі спаборніцтвамі тэнісістаў.
Няўрымслівая Вольга Бондарава занялася вялікім тэнісам
Арына Сабаленка афіцыйна адхіліла запрашэнне МАК на Алімпіяду-2024 у Парыжы
Колькі беларускіх спартоўцаў на сёння заяўленыя на Алімпіяду? Вельмі мала