Банкі падалі пазовы на ўладальнікаў «Вострава чысціні»

Эканамічны суд Гродзенскай вобласці пачынае разглядаць пазовы банкаў да юрыдычных асоб, якія звязаны з рознічнай сеткай «Востраў чысціні і смаку».

04.07.2024 / 13:22

Да юрыдычных асоб групы кампаній гэтай гандлёвай сеткі (яна працуе па ўсёй краіне, але юрыдычныя асобы зарэгістраваныя ў Гродзенскай вобласці) ад банкаў пададзена як мінімум тры пазовы. Два з іх разглядаюцца ў судзе ў чацвер 4 ліпеня. Гэта працэсы па заявах Тэхнабанка і Сбербанка (Беларусь), піша «Спутнік».

Пазовы пададзеныя да «Западхімгандлю», «Вытворчай кампаніі Ромакс» і «фабрыцы Ромакс». Пакуль невядома, якія сумы банкі хочуць спагнаць з гэтых кампаній.

У «Вострава чысціні» засталося толькі 109 крам. А некалі іх было 600

«Востраў чысціні» ліквідуе свае юрыдычныя асобы

Green запускае новую сетку крам

Nashaniva.com