Эканоміка11

У «Вострава чысціні» засталося толькі 109 крам. А некалі іх было 600

З пачатку года паступова скарачаецца колькасць магазінаў бытавой хіміі, сродкаў гігіены і парфумерыі «Востраў чысціні і смаку». Дынаміка гэтага працэсу насіла нераўнамерны характар, але апошнія тыдні тэмпы закрыццяў зноў паскорыліся, піша Office Life.

Адна з крам «Вострава чысціні і смаку» ў лепшыя для сеткі часы

Цяпер на сайце рэтэйлера пазначаныя 109 дзейных гандлёвых аб'ектаў. Пры гэтым амаль палова крам знаходзіцца ў Мінску і Мінскай вобласці. У Гомельскай вобласці знойдзена 16 гандлёвых пунктаў, у Віцебскай — 14, у Гродзенскай — 8, у Магілёўскай — 6.

У лютым 2024 года заснавальнік групы кампаній «Ромакс» Віктар Рамук заяўляў пра жаданне вярнуць колькасць крам «Востраў чысціні і смаку» да ранейшай колькасці — 600 аб'ектаў. На той момант іх было каля 480. То-бок усяго за 4 месяцы колькасць гандлёвых аб'ектаў сеткі «ўсохла» ў 4,4 разу.

Бізнэсмэн звязваў «аптымізацыю сеткі» з эканомікай кампаніі. Пры гэтым Рамук прызнаўся, што купля сеткі аптэк «не дала патрэбнага эфекту і пагоршыла фінансавы стан кампаніі ў цэлым». Акрамя таго, многія пастаўшчыкі змянілі форму аплаты і перавялі рэтэйлера на перадаплату.

У выніку было вырашана захаваць прысутнасць сеткі ва ўсіх гарадах, але гандлёвыя пункты, якія былі блізка адзін ад аднаго, закрылі.

У красавіку заснавальнік ГК «Ромакс» сцвярджаў, што кампаніі ўдалося рэструктурызаваць крэдыторскую запазычанасць, знайсці расійскага бізнэс-партнёра для развіцця сеткі «Востраў чысціні і смаку» і купца на фармацэўтычны бізнэс. Аднак ужо ў маі стала вядома, што адразу пяць юрыдычных асоб, якія ўваходзяць у перыметр інтарэсаў групы кампаній «Ромакс» і звязаныя з сеткай «Востраў чысціні і смаку», ліквідуюцца.

Падзеі, якія адбываюцца, змянілі расклад сіл у гэтым сегменце рынку. У асноўнага канкурэнта «Вострава чысціні і смаку» — сеткі «Міла» — цяпер 563 гандлёвыя аб'екты. На беларускі рынак выходзяць расійскія аператары. Плюс умацавалі пазіцыі маркетплейсы і буйныя прадуктовыя рэтэйлеры, якія прапануюць шырокі выбар бытавой хіміі і сродкаў гігіены.

Каментары1

  • даведка
    21.06.2024
    В аптеках их сети «Остров здоровья» были самые низкие цены на белорусские и импортные лекарства.

Вынеслі прысуд докшыцкаму пярэваратню ў пагонах Згірскаму1

Вынеслі прысуд докшыцкаму пярэваратню ў пагонах Згірскаму

Усе навіны →
Усе навіны

ЦВК анансаваў настольную гульню пра беларускія выбары6

У велізарным бункеры брата Башара Асада знайшлі залаты Каран ВІДЭА6

«Беларушчыны засталося на тры дні?..» Не, так ужо ніколі не будзе12

«Я баялася, што здымкі будуць праходзіць на рускай мове»15

Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў Тартус, дзе знаходзіцца адзіная расійская ваенна-марская база ў рэгіёне13

МЗС Расіі перастала называць сірыйскіх паўстанцаў тэрарыстамі — цяпер кажуць пра апазіцыю6

Прапаганда казала, што Польшча зайздросціць Беларусі, бо ў яе няма касманаўта. Хутка будзе, і гэта сапраўдны навуковец3

«Ну ёсць дачка. І што?» Што пішуць боты пад навіною пра дачку Лукашэнкі і захапляльны ўзлёт яе мамы-цырульніцы27

«2640 рублёў за 2 дні». Як блогерка абыходзіць забарону на манетызацыю тыктоку ў Беларусі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вынеслі прысуд докшыцкаму пярэваратню ў пагонах Згірскаму1

Вынеслі прысуд докшыцкаму пярэваратню ў пагонах Згірскаму

Галоўнае
Усе навіны →