Нідэрланды разграмілі Румынію і выйшлі ў чвэрцьфінал

Нідэрланды — Румынія — 3:0.

02.07.2024 / 20:54

Кодзі Гакпа. Manu Fernandez / AP

Лік на 20-й хвіліне адкрыў форвард «Ліверпуля» Кодзі Гакпа. У яго ўжо тры галы, як у Джамала Мусіялы з Германіі.

Таксама па тры галы ў Івана Шранца і Жоржа Мікаўтадзэ, але зборныя Славеніі і Грузіі ўжо пакінулі чэмпіянат.

На 83-й хвіліне перавагу падвоіў форвард дортмундскай «Барусіі» Даніэл Мален, а ў канцы гульні забіў яшчэ раз — 3:0.

А 22-й пачнецца апошні матч 1/8 фіналу паміж зборнымі Аўстрыі і Турцыі. Яго пераможца і згуляе ў суботу а 22-й з Нідэрландамі.

Тры пары чвэрцьфіналістаў: 

Пятніца, 5 ліпеня: 

Германія — Іспанія (19:00)
Францыя — Партугалія (22:00)

Субота, 6 ліпеня:

Англія — Швейцарыя (19:00)
Нідэрланды — Аўстрыя/Турцыя (22:00)

Паўфіналы пройдуць 9 і 10 ліпеня. Пачатак матчаў а 22-й.

У першым паўфінале згуляюць пераможцы чвэрцьфіналаў пятніцы, у другім — пераможцы чвэрцьфіналаў суботы.

Фінал — 14 ліпеня, матча за 3-е месца тут не бывае

Белінгем і Кейн выцягнулі Англію ў чвэрцьфінал 

Дыёгу Кошта адбіў усе тры пенальці і выцягнуў Партугалію ў чвэрцьфінал

Хто гэты галкіпер-унікум, які ўчора адбіў усе тры пенальці?

Францыя на Еўра-2024 перамагла Бельгію і ідзе далей

Бі-бі-сі жорстка падкалола Крышціяну Раналду. Легенда зборнай Англіі назваў гэта ганьбай

Nashaniva.com