У Францыі больш за 180 кандыдатаў здымуцца з выбараў, каб спыніць ультраправых

2 ліпеня апаненты «Нацыянальнага аб'яднання» ў Францыі ўзмацнілі спробы не дапусціць прыходу ультраправай партыі да улады. Амаль дзве сотні кандыдатаў заявілі, што адмовяцца ад удзелу ў другім туры выбараў, каб пазбегнуць разбіцця галасоў выбаршчыкаў, піша Reuters.

02.07.2024 / 16:43

Марын Лё Пэн. Фота: AP Photo/Thibault Camus

Паводле ацэнак мясцовых СМІ, на якія спасылаецца агенцтва, больш за 180 кандыдатаў пацвердзілі, што не будуць удзельнічаць у нядзельным другім туры выбараў у 577-мясцовы нацыянальны парламент Францыі. У іншых ёсць час да 18:00 па Парыжы, каб прыняць аналагічнае рашэнне.

«Нацыянальнае аб'яднанне» Марын Лё Пэн выйшла на першае месца ў першым туры галасавання ў нядзелю. Цэнтрысцкі лагер Эманюэля Макрона апынуўся на трэцім месцы, а на другім — левы «Новы народны фронт».

У той жа час далёка не відавочна, што «Нацыянальнае аб'яднанне» зможа атрымаць 289 месцаў, неабходных для большасці ў парламенце, а зняцце іх апанентаў з выбараў можа яшчэ больш аддаліць такую перспектыву для ультраправых.

Паводле падлікаў сацыёлагаў, у першым туры «Нацыянальнае аб'яднанне» магло атрымаць дзесьці 250-300 мандатаў. Але гэта было да тактычнага зняцця кандыдатур і міжпартыйных заклікаў да выбаршчыкаў падтрымаць таго кандыдата, які мае найлепшыя шанцы на перамогу над мясцовым супернікам «Нацыянальнага аб'яднання».

«Матч яшчэ не скончыўся. Мы павінны мабілізаваць усе нашы сілы», — пракаментавала падзеі прадстаўніца сацыялістаў, мэр Парыжа Ан Ідальга.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заклікаў да «дэмакратычнага яднання» ў другім туры, каб супрацьстаяць ультраправым.

«Сёння ясна, што ў габрэяў у Францыі няма будучыні». Галоўны рабін Парыжа заклікаў габрэяў зʼязджаць з Францыі

«Макрон кінуў Францыю пад аўтобус». Што піша прэса пра выбары ў Францыі і іх першыя вынікі

Апублікаваныя афіцыйныя вынікі выбараў у Францыі

У Парыжы пасля абнародавання вынікаў экзітполаў тысячы людзей выйшлі на вуліцы

На парламенцкіх выбарах у Францыі перамагаюць ультраправыя з Марын Лё Пэн. Партыя Макрона трэцяя

Nashaniva.com