Савецкую базу адпачынку на Нарачы пераробяць пад гатэль

У курортным пасёлку Нарач з другой спробы прадалі савецкую базу адпачынку. Новы ўласнік плануе перарабіць яе пад гатэль

02.07.2024 / 16:01

Фота: БУТБ-маёмасць

База адпачынку «Нарач» размешчаная проста каля ўезду ў курортны пасёлак Нарач у Мядзельскім раёне. Побач знаходзіцца корпус санаторыя «Нарачанскі бераг». База працавала з 1965 года.

Аб'ект складаецца з двухпавярховага цаглянага будынка плошчай 239 кв. м і дзвюх гаспадарчых пабудоў. Да будынкаў прылягае зямельны ўчастак плошчай 26 сотак, які новы ўласнік атрымаў у арэнду на 42 гады.

Першы аўкцыён па продажы базы адпачынку не адбыўся. На другі зарэгістраваўся ўсяго адзін удзельнік, які і купіў аб'ект па пачатковай цане, павялічанай на 5%. Купля абышлася новаму ўладальніку ў 149,8 тыс. рублёў, або каля $47 тыс.

Базу адпачынку купіла прыватная кампанія, якая займаецца вытворчасцю вымяральных інструментаў і абсталявання для АЗС.

Якую экасцежку ў Беларусі абраць для падарожжа выхаднога дня?

Топ маляўнічых месцаў для летніх вандровак па Беларусі, далей ад гарадской задухі

«Ва ўсёй кампаніі з'явіўся моцны сверб». Пра што трэба памятаць, калі вырашыш купацца ў Нарачы

Nashaniva.com