Пасля папярэджання ад Кітая колькасць мігрантаў на польскім кірунку скарацілася ў разы — ГРАФІК

Як паведамляе польская памежная служба, колькасць мігрантаў, што працягваюць спробы нелегальна трапіць у Польшчу, моцна скарацілася. За мінулыя суткі было 20 такіх спроб.

02.07.2024 / 14:00

Польскія памежнікі адзначаюць змяншэнне колькасці атак мігрантаў на мяжы. 1 ліпеня на польскай мяжы адбылося 20 спроб нелегальна трапіць у ЕС. Для параўнання 26 чэрвеня было зафіксавана 150 спроб мігрантаў прарвацца праз мяжу, 25 чэрвеня — 100 спроб, 24 чэрвеня — 80. 

На літоўскай мяжы за мінулыя суткі такіх спроб наогул не было, на латвійскай мяжы — 47 атак мігрантаў.

Тэлеграм-канал «Што думаюць беларусы» апублікаваў графік, як зменшыўся паток мігрантаў на межах з Беларуссю.

Графік: belaruspolls / Telegram

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда з 22 па 26 чэрвеня знаходзіўся з візітам у Кітаі. Там ён, сярод іншага, абмеркаваў са старшынём КНР Сі Цзіньпінем міграцыйны крызіс на мяжы з Беларуссю і расказаў пра гібель польскага жаўнера пасля атакі мігранта. Анджэй Дуда папярэдзіў кіраўніка КНР Сі Цзіньпіна пра абвастрэнне сітуацыі на беларускай мяжы, магчымым перакрыцці яе і магчымых наступствах гэтага для кітайскай лагістыкі тавараў.

У адказ упершыню з моманту крызісу на мяжы Беларусі з суседзямі Кітай афіцыйна пракаментаваў сітуацыю.

З улікам таго, што Пекін імкнецца не ўмешвацца ў канфлікты, якія адбываюцца ў свеце, гэтую заяву можна разглядаць як сур'ёзны сігнал незадаволенасці пазіцыяй беларускіх уладаў, лічыць палітолаг Валерый Карбалевіч.

Быў пад наркотыкамі, аказаў супраціў. Памежнікі расказалі пра голага мужчыну на мяжы пад Брэстам

«Дазволілі пакінуць толькі адну цыгарэту». На латвійскай мяжы беларусаў прымушаюць выкідаць алкаголь, каструлі і не толькі

У прымежных з Украінай раёнах у беларусаў правяраюць дакументы і машыны

Nashaniva.com