Бі-бі-сі жорстка падкалола Крышціяну Раналду. Легенда зборнай Англіі назваў гэта ганьбай

Легендарны экс-футбаліст зборнай Англіі Джон Тэры адрэагаваў на тролінг брытанскага тэлеканала BBC на адрас форварда зборнай Партугаліі Крышціяну Раналду падчас матчу са Славеніяй на Еўра-2024

02.07.2024 / 11:59

Скрыншот відэа незабітага пенальці Раналду

На 105-й хвіліне Раналду не змог рэалізаваць пенальці, які адбіў брамнік славенцаў Ян Облак. У трансляцыі BBC ў момант пенальці замест прозвішча Раналду было напісана Misstiano Penaldo (інтэрпрэтацыя па-беларуску — Промахціяану Пеналду).

«Бі-бі-сі, гэта ганьба», — напісаў Джон Тэры ў сваіх сацсетках.

Вялікая частка футбольных заўзятараў у сацсетках таксама раскрытыкавалі тэлеканал Бі-бі-сі за жарт над адным з найлепшых футбалістаў у гісторыі, піша Championat.com

У серыі пасляматчавых пенальці Крышціяну рэабілітаваўся, забіўшы гол, а Партугалія ў выніку выйграла серыю 3:0.

Дыёгу Кошта адбіў усе тры пенальці і выцягнуў Партугалію ў чвэрцьфінал

Хто гэты галкіпер-унікум, які ўчора адбіў усе тры пенальці?

Францыя на Еўра-2024 перамагла Бельгію і ідзе далей

Nashaniva.com