Орбан прыбыў у Кіеў і паабяцаў «першыя крокі да міру» ўжо падчас візіту

Прэмʼер-міністр Венгрыі Віктар Орбан упершыню з пачатку поўнамаштабнай вайны прыбыў у Кіеў. Напярэдадні ён анансаваў «першыя крокі» для садзейнічання міру ва Украіне, піша «Еўрапейская праўда».

02.07.2024 / 09:51

Віктар Орбан прыбыў у Кіеў раніцай 2 ліпеня. Фота: ermaka2022 / Telegram

Віктар Орбан прыбыў у Кіеў раніцай 2 ліпеня. Картэж венгерскага прэмʼера са шматлікіх аўто прыбыў да пасольства Венгрыі.

У яго запланаваны сустрэчы з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім і іншымі топ-чыноўнікамі. Прадстаўнік венгерскага ўрада пацвердзіў, што найважнейшай тэмай дыскусіі стане магчымасць стварэння міру. 

У панядзелак вечарам Віктар Орбан даў інтэрвʼю М1, у якім расказаў пра старшынства Венгрыі ў Савеце ЕС і пра тое, якіх мэт Будапешт плануе дасягнуць у бліжэйшыя паўгода. 

Орбана спыталі, што можа зрабіць Венгрыя падчас свайго старшынства, каб спыніць вайну ва Украіне. На гэта ён адказаў, што першыя крокі для садзейнічання міру будуць зроблены ў аўторак. 

«Калі вы паглядзіце заўтрашнюю прэсу, вы ўжо ўбачыце першыя крокі», — сказаў кіраўнік венгерскага ўрада. 

Венгрыя стала старшынёй Еўрасаюза

Еўрасаюз прыдумаў, як абысці венгерскае вета на перадачу даходаў ад актываў Расіі Украіне

Венгрыя не будзе блакаваць дапамогу НАТА Кіеву, але сама не будзе дапамагаць

Партыя Віктара Орбана на выбарах у Еўрапарламент паказала найгоршы вынік за 20 гадоў

Nashaniva.com