Свет88

Еўрасаюз прыдумаў, як абысці венгерскае вета на перадачу даходаў ад актываў Расіі Украіне

Еўрасаюз знайшоў прававую шчыліну, каб абысці вета Венгрыі на перадачу даходаў ад замарожаных актываў Расіі на вайсковыя патрэбы Украіны, паведамляе Financial Times.

Жазэп Барэль з прэм'ер-міністрам Венгрыі Віктарам Орбанам. Фота: AP Photo/Fermin Rodriguez

Паколькі Венгрыя ўстрымалася ад папярэдняга пагаднення аб выдзяленні даходаў ад заблакаваных у Еўропе расійскіх сродкаў, яна «не павінна быць часткай рашэння аб выкарыстанні гэтых грошай», сказаў кіраўнік дыпламатыі ЕС Жазэп Барэль.

Барэль удакладніў, што з Венгрыяй спрабавалі дамовіцца. У прыватнасці, прапаноўвалі Будапешту не ўдзельнічаць у падтрымцы Украіны, але і не блакаваць рашэнне большасці астатніх краін Еўрасаюза. 

«Мы прапанавалі Венгрыі: вашы грошы не будуць выкарыстоўвацца для падтрымкі Украіны любымі сродкамі. Не толькі летальнымі, але і любымі іншымі. Забярыце свае грошы… Я не хачу іх выкарыстоўваць. Ім прапанавалі не быць часткай каманды, і што іх грошы не будуць выкарыстоўвацца для Украіны… Гэтага было недастаткова», — сказаў Барэль.

Таму Барэль заявіў, што

абыходны шлях «складаны, як і кожнае юрыдычнае рашэнне, але ён працуе».

Па звестках выдання Politico, знойдзеная шчыліна «прывяла венгерскіх палітыкаў у лютасць».

Міністр замежных спраў Венгрыі Петэр Сіярта ўжо папярэдзіў, што венгерскі бок ужо вывучае «прававыя магчымасці» аспрэчыць гэта рашэнне. Ён лічыць, што Еўрасаюз, прыняўшы яго, перакрочыў чырвоныя лініі.

Сіярта абурыла таксама тое, што Барэль запрапанаваў краінам ЕС адправіць сваіх інструктараў ва Украіну для навучання ўкраінскіх вайскоўцаў. Паводле яго слоў, гэта першы крок для адпраўкі ва Украіну еўрапейскіх войскаў».

Пра першы транш даходаў ад замарожаных расійскіх актываў у Фонд дапамогі Украіне Барэль аб’явіў сёння, 24 чэрвеня, перад сустрэчай кіраўнікоў МЗС краін Еўрасаюза. Перавод складзе 2,5 мільярда еўра, паведамляе «Еўрапейская праўда».

«І ў нас ёсць юрыдычная працэдура, якая дае магчымасць пазбегнуць любых блакаванняў. Першы транш паступіць на наступным тыдні, у ліпені. Другі — праз некалькі тыдняў», — адзначыў Барэль.

У Эўрасаюзе замарожаныя каля 210 мільярдаў еўра актываў Банка Расіі. За год яны прыносяць прыкладна пяць мільярдаў еўра даходаў. Краіны ЕС ухвалілі план падтрымкі Украіны за кошт замарожаных расійскіх грошай у маі 2024 года.

Знойдзеная прававая шчыліна можа таксама расчысціць шлях да выдзялення краінамі «Вялікай сямёркі» Украіне крэдыту памерам 50 мільярдаў даляраў, які плануецца забяспечваць менавіта даходамі ад расійскіх замарожаных актываў.

Каментары8

  • Acab
    24.06.2024
    Прававая шчыліна, якае ператварае канфэдэрацыю на централізаваны саюз, дзе верхаводзіць ЦК.
  • Axel Justas
    24.06.2024
    Зрабіць ім Hunexit, каб у кожную суседнюю краіну па візы ў чарзе стаялі, каб еўрапейскія аўтавытворцы свае заводы вывезлі, і г.д. - будзе ім цудоўная аграрная краіна з савецкім душком і неўцямнай будучыняй, як раз як Пуціну падабаецца. Хай сябруюць.
  • Anatol Starkou
    25.06.2024
    Axel Justas, нікому не патрэбны такі анкляў Расеі ў цэнтры Эўропы. + Ня ўсе вугорцы галасавалі за Орбана ці спрыялі ператварэньню краіны ў аўтакратыю.

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?3

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Усе навіны →
Усе навіны

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі з кірмашу ў Польшчы42

Трамп паабяцаў «жорсткую расплату» ХАМАС, калі ізраільскія закладнікі не будуць адпушчаныя да ўступлення яго на пасаду2

Абвінавачанне ў атручванні чацвярых дзяцей у Краснаярскім краі выставілі іх бацьку2

Устанавілі тарыфы на платны прыём дактарамі3

«Будзе двоеўладдзе: Зурабішвілі паспрабуе перападпарадкаваць сабе дзяржапарат». Якія перспектывы пратэстаў у Грузіі3

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

Чым цяпер жыве доктар Мартаў?6

Зяленскі адмовіўся назваць лічбу ўкраінскіх вайскоўцаў, якія загінулі з пачатку вайны 3

УЕФА па выніках матча з мінскім «Дынама» аштрафаваў «Легію» за антылукашэнкаўскія плакаты фанатаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?3

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Галоўнае
Усе навіны →