«Цікавасць да Беларусі вяртаецца». У Лондане праходзіць канферэнцыя па Беларусі і Украіне

Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка і дарадца па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі ўзялі ўдзел у канферэнцыі «Перспектывы інтэграцыі Украіны і Беларусі ў ЕС: ацэнка будучыні». Мерапрыемства прайшло ў Лондане з удзелам чыноўнікаў, палітыкаў, экспертнай супольнасці, а таксама прадстаўнікоў еўрапейскіх структураў і спецпасланнікаў па Беларусі.

01.07.2024 / 10:03

Беларуская частка была прысвечаная ўзроўню гатоўнасці беларусаў да еўрапейскага выбару і еўрапейскай будучыні. Акрамя таго, гаворка ішла пра тое, што Еўрасаюз і еўрапейскія структуры могуць зрабіць, каб дапамагчы нашай краіне на шляху еўраінтэграцыі. 

Франак Вячорка адзначыў, што тэма Беларусі вяртаецца на парадак дня. 

«У Лондане тэма Беларусі гучыць дастаткова рэдка, таму сама канферэнцыя і яе ўзровень паказваюць: цікавасць вяртаецца. У Вялікабрытаніі праз тыдзень адбудуцца выбары, і вельмі важна, каб новы ўрад трымаў Беларусь на парадку дня, і каб з’явілася стратэгія ў дачыненні да Беларусі. Магчыма, тыя пункты, якія сёння абмяркоўваюцца на канферэнцыі, у гэтую стратэгію ўвойдуць. Сённяшняя дыскусія пра Украіну і Беларусь аказалася вельмі своечасовай», — пракаментаваў Вячорка.

«Лукашэнка забраў у мяне дом і радзіму». Трыццацігадовыя — пра жыццё пры адным прэзідэнце

Начальнік Генштаба назваў умову, пры якой Беларусь можа прымяніць тактычную ядзерную зброю

Аналітык назваў тры прычыны таго, чаму Украіна захоўвае дыпламатычныя адносіны з Беларуссю

Nashaniva.com