На парламенцкіх выбарах у Францыі перамагаюць ультраправыя з Марын Лё Пэн. Партыя Макрона трэцяя

У Францы 30 чэрвеня прайшлі выбары ў ніжнюю палату парламента — Нацыянальны сход. Вядомыя папярэднія вынікі па даных экзіт-полаў, піша Le Figaro.

30.06.2024 / 23:14

Марын Лё Пэн і Жардан Бардэла. Фота: AP Photo/Thomas Padilla

Першае месца займае ультраправая партыя «Нацыянальнае аб'яднанне» Марын Лё Пэн — у іх 33,5%. Другое — у ультралевага «Народнага фронту» (28,5%). Цэнтрысцкая партыя Макрона «Разам за рэспублікі» на трэцім месцы з 22,1% галасоў.

Чакаецца, што выніковая яўка на выбары складзе рэкордныя 67% (такія даныя дае Інстытут апытанняў Ifop).

28-гадовы Жардан Бардэла — старшыня «Нацыянальнага аб'яднання» — выказаў здагадку, што ён будзе прэм'ер-міністрам.

Нагадаем, Макрон 9 чэрвеня абвясціў пазачарговыя парламенцкія выбары пасля таго, як правыя перамаглі на выбарах ад Францыі ў Еўрапарламент. Тэрмін самога Макрона сканчваецца ў 2027 годзе.

Марын Лё Пэн: Калі мы сфармуем урад, французскіх вайскоўцаў ва Украіне не будзе

Кіраўнік партыі Марын Лё Пен выступіў за пастаўкі Кіеву боепрыпасаў

«Ідэальны зяць» і зорка TikTok: у Францыі прэм'ер-міністрам можа стаць 28-гадовы палітык

Nashaniva.com