Начальнік Генштаба назваў умову, пры якой Беларусь можа прымяніць тактычную ядзерную зброю

Начальнік Генеральнага штаба, першы намеснік міністра абароны Беларусі Павел Муравейка называе тактычную ядзерную зброю, якую Пуцін перадаў Беларусі, стрымліваючым фактарам.

30.06.2024 / 21:11

Начальнік Генеральнага штаба, першы намеснік міністра абароны Беларусі Павел Муравейка. Скрын відэа АНТ

«Мы навучыліся абыходзіцца з гэтай зброяй. Мы ўмеем упэўнена яе прымяняць.

Мы здольныя гэта рабіць і, можаце не сумнявацца, мы гэта зробім, калі суверэнітэту і незалежнасці нашай краіны будзе створана пагроза»,

сказаў Муравейка ў інтэрв'ю АНТ.

Скрын відэа АНТ

Начальнік Генштаба заявіў, што ля беларускай мяжы стаіць 10 батальённых тактычных груп НАТА агульнай колькасцю больш за 20 тысяч чалавек.

Ён таксама дадаў, што перамяшчаць свае падраздзяленні да мяжы з Украінай яны нібыта вымушаны, каб рыхтавацца да прыкрыцця і своечасова адрэагаваць.

Нагадаем, на мінулым тыдні беларускія Узброеныя сілы пачалі раптоўную праверку боегатоўнасці на мяжы з Украінай.

У прымежных з Украінай раёнах у беларусаў правяраюць дакументы і машыны

Аналітык назваў тры прычыны таго, чаму Украіна захоўвае дыпламатычныя адносіны з Беларуссю

«Сітуацыя складаная» — Павел Муравейка пракаментаваў становішча на паўднёвых рубяжах

Мінабароны: Украіна размясціла падраздзяленні спецназу на мяжы з Беларуссю

Nashaniva.com