УСУ раяць жыхарам Белгарадскай вобласці вывешваць жоўта-блакітныя сцягі ці пісаць БНР, каб пазбегнуць атак дронаў

Як піша белгародскі канал «Пепел», у Грайваранскай акрузе УСУ сталі раскідваць з дронаў улёткі, у якіх просяць жыхароў вешаць на дахах дамоў украінскія сцягі і надпісы «БНР», каб іх не атакавалі дроны.

30.06.2024 / 14:18

— У сувязі з правядзеннем СВА, з мэтай стварэння санітарнай зоны кожны будынак, у якім могуць знаходзіцца расейскія вайскоўцы, падлягае неадкладнаму знішчэнню, — гаворыцца ва ўлётках. 

Таксама цывільных просяць не кантактаваць з вайскоўцамі, а таксама размяшчаць на дахах сіне-жоўтыя палотны, якія «будуць азначаць, што ў будынку вайскоўцы адсутнічаюць» або «надпіс БНР, што азначае «байцы не размешчаныя». Насамрэч БНР — гэта ўкраінскі мем, які нарадзіўся пасля пачатку поўнамаштабнай вайны і расшыфроўваецца як Белгародская народная Рэспубліка па аналогіі з ЛНР і ДНР. 

Улёткі сталі зʼяўляцца пасля таго, як на даху аднаго з дамоў у вёсцы Бязымена, якое ўвесь час атакуюць дроны, вывесілі жоўта-блакітнае палатно.

 

Пазней дачка ўласнікаў дома заявіла, што дах дома выпадкова накрылі двума кавалкамі брызента жоўтага і сіняга колераў.

ПА АБСЕ прызнала дзеянні РФ генацыдам украінскага народа

Аналітык назваў тры прычыны таго, чаму Украіна захоўвае дыпламатычныя адносіны з Беларуссю

У наступны пакет дапамогі Украіне будуць уключаныя сістэмы СПА Hawk

Nashaniva.com