У Францыі пачаліся пазачарговыя парламенцкія выбары

Першы тур датэрміновых выбараў у Нацыянальную Асамблею пачаўся ў Францыі. Па іх выніках у краіне ўпершыню з часоў Другой сусветнай вайны можа быць сфарміраваны крайне правы ўрад.

30.06.2024 / 09:12

 Марын Лё Пэн і Жардан Бардэла. Фота: AP Photo / Lewis Joly

Выбарчыя ўчасткі адкрыліся ў восем раніцы па мясцовым часе. Час заканчэння галасавання ў розных населеных пунктах можа адрознівацца, але ў буйных гарадах прагаласаваць можна будзе да 20:00. Да гэтага ж часу чакаюцца першыя экзіт-полы і прагнозы размеркавання месцаў у парламенце, а канчатковыя вынікі стануць вядомыя пасля другога тура 7 ліпеня, піша BBC. 

Пазачарговыя выбары былі прызначаныя пасля таго, як прэзідэнт Эмануэль Макрон распусціў парламент на фоне разгрому яго цэнтрысцкага альянсу на выбарах у Еўрапарламент і перамогі партыі Марын Лё Пэн. 

Паводле апошніх сацыялагічных апытанняў, сёння ўльтраправая партыя Марын Лё Пэн «Нацыянальнае абʼяднанне» можа заняць першае месца, але не атрымае абсалютнай большасці, неабходнай для кантролю над парламентам. 

Са слоў самой Лё Пэн, калі «Нацыянальнае абʼяднанне» ўсё ж атрымае абсалютную большасць у 577-мясцовай нацыянальнай асамблеі, у Макрона не будзе іншага выбару, як прызначыць на пасаду прэмʼер-міністра яе 28-гадовага пратэжэ Жардана Бардэлу.

Марын Лё Пэн: Калі мы сфармуем урад, французскіх вайскоўцаў ва Украіне не будзе

Французскія ультраправыя ціха выдалілі прапановы па паглыбленні супрацоўніцтва з Расіяй

«Ідэальны зяць» і зорка TikTok: у Францыі прэм'ер-міністрам можа стаць 28-гадовы палітык

Пра што думаў Макрон, абвяшчаючы датэрміновыя выбары

Макрон распусціў французскі парламент і абвясціў датэрміновыя выбары

Nashaniva.com