«Галодныя. Змучаныя. Шчаслівыя». Апублікавалі ФОТЫ ўкраінскіх вайскоўцаў пасля расійскага палону
Украінскія фатографы Канстанцін і Улада Ліберавы апублікавалі ў інстаграме фота ўкраінскіх ваеннапалонных, якіх удалося вярнуць дахаты пасля абмену з Расіяй, які адбыўся 25 чэрвеня па схеме 90х90. Як заўсёды, відовішча ўражвае.
29.06.2024 / 17:23
«Галодныя. Змучаныя. Шчаслівыя.
25 чэрвеня Украіна вярнула дадому яшчэ 90 ваеннапалонных. Пасля эмацыйнай сустрэчы на мяжы, позна ўначы мы паехалі ў шпіталь, дзе хлопцаў адразу ж агледзелі лекары перад адпраўкай на далейшую рэабілітацыю.
Як і мінулы раз, мы не можам і не будзем нічога каментаваць. Гэтыя фатаграфіі гавораць самі за сябе. Рускі палон забівае, і кожнае вяртанне нашых дадому — велізарнае шчасце з прысмакам вялікага болю», — каментуюць фота фатографы.
Сталі вядомыя абставіны вызвалення з беларускіх турмаў грамадзян Украіны
Як вызваленых з палону ў Беларусі і Расіі сустракалі ў кіеўскім аэрапорце ВІДЭА
Украіна вярнула пяць сваіх палітвязняў з Беларусі. І нават Міколу Швеца, дыверсанта з Мачулішчаў
Сярод расійскіх вайскоўцаў, якіх сёння абмянялі, ёсць і беларус Герыловіч
Украіна і Расія зноў правялі абмен палоннымі