Кандыдат ад крыла рэфармістаў абыходзіць Джалілі пасля падліку 14 млн галасоў на выбарах прэзідэнта Ірана
У Іране мае права голасу 61 мільён выбаршчыкаў.
29.06.2024 / 10:17
Масуд Пезешкіян. Фота: Vahid Salemi / AP
Экс-міністр аховы здароўя Масуд Пезешкіян, які належыць да крыла рэфармістаў, вырваўся наперад і абышоў кансерватара Саіда Джалілі пасля падліку 14 млн галасоў (усяго 61 млн выбаршчыкаў) на датэрміновых прэзідэнцкіх выбарах у Іране. Пра гэта расказаў прадстаўнік выбарчага штаба Ісламскай Рэспублікі Махсен Эсламі, паведамляе ТАСС.
Як ён заявіў у эфіры тэлеканала IRIB, пасля апрацоўкі бюлетэняў з 37 тыс. з 58 тыс. выбарчых участкаў Пезешкіян набірае 5,955 млн галасоў, прадстаўнік духоўнага лідара Ірана ў Вышэйшай радзе нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Джалілі — 5,56 млн.
Для перамогі кандыдату неабходна атрымаць больш за 50% галасоў. У адваротным выпадку 5 ліпеня пройдзе другі тур, у якім будуць удзельнічаць два кандыдаты, якія набралі найбольшую колькасць галасоў у першым туры.
Прэзідэнт Ісламскай Рэспублікі Эбрахім Раісі загінуў 19 мая пры крушэнні верталёта ў правінцыі Усходні Азербайджан.
На прэзідэнцкіх выбарах у Іране лідзіруе кансерватыўны кандыдат