Дзесяцярых украінцаў, вызваленых пасля зняволення ў Расіі і Беларусі, сустрэлі ў кіеўскім аэрапорце ФОТА

Сярод іх палова ўтрымлівалася ў беларускіх турмах. 

29.06.2024 / 07:49

Дзесяцярых украінцаў, вызваленых пасля зняволення ў Расіі і Беларусі, сустрэлі ў кіеўскім аэрапорце «Жуляны»

Сярод іх палова ўтрымлівалася ў беларускіх турмах. Выглядае, што іх ва ўмовах ваеннага часу неяк даставілі ў Кіеў самалётам.

Нагадаем, што гэтыя людзі вярнуліся на радзіму ў рамках 53-га абмену палоннымі, першай часткай якога стала вяртанне 90 вайскоўцаў.

Украінскія СМІ паведамляюць, што некалькі чалавек абмянялі на мітрапаліта РПЦ Іянафана Ялецкіх пра садзейнічанні Ватыкана.

Украіна вярнула пяць сваіх палітвязняў з Беларусі. І нават Міколу Швеца, дыверсанта з Мачулішчаў

Што вядома пра зняволеных у Беларусі грамадзян Украіны, якія сёння нечакана здабылі волю?

Nashaniva.com