У рамках чарговага абмену палоннымі ўкраінцы вярнулі сваіх вязняў з Беларусі

Украінскія СМІ паведамілі, што ва Украіну вярнулі пяцёра цывільных асоб, захопленых на тэрыторыі Беларусі і пазбаўленых волі: Мікола Швец, Наталля Захаранка, Павел Купрыенка, Людміла Ганчарэнка і Кацярына Бруханава.

28.06.2024 / 22:13

Мікола Швец

Мікола Швец — украінец, якога сілавікі абвінавачвалі ў ажыццяўленні дыверсіі супраць расійскага самалёта ў Мачулішчах. 

З іншых вязняў з расійскага палону ўдалося вярнуць Нарымана Джэляла — намесніка старшыні меджлісу крымскататарскага народа.

Таксама ва Украіну вярнулі цывільных асоб Алену Пех і Валерыя Мацюшэнку, якія былі ў палоне з 2017-2018 гадоў. 

З'явілася відэа з абвінавачаным у атацы на расійскі самалёт у Мачулішчах

На АНТ выпусцілі фільм пра «сетку СБУ» ў Беларусі

Nashaniva.com