Прэс-сакратарка Лукашэнкі назвала тры прычыны масавых пратэстаў у 2020 годзе
Наталля Эйсмант у праграме «Скажынемаўчы» на «Беларусь-1» падзялілася сваёй версіяй бачання, чаму менавіта 2020-ы год быў напружаным і якія фактары на гэта паўплывалі.
28.06.2024 / 13:59
Акцыя пратэсту 16 жніўня 2020 года сабрала да 400 тысяч чалавек. Фота: Наша Ніва
«Чаму менавіта 2020 год стаў такім?», — пацікавіліся вядучыя.
«Гістарычны кантэкст, гістарычны момант. Вельмі шмат усяго, і Лукашэнка аб гэтым шмат гаварыў. Тая ж пандэмія. Гэта найважнейшы фактар, які проста адцягнуў усеагульную ўвагу, а самае галоўнае — гэта ўвага Лукашэнкі. Ён таксама ў гэтым прызнаваўся, што ніякай палітычнай кампаніі, а толькі пагружанасць яго ў працэсы аховы здароўя. Лукашэнка кожны дзень займаўся менавіта гэтым. І тут ён меў рацыю. Хто б гэта прызнаў на сённяшні дзень? Яны (заходнія палітыкі) проста маўчаць!
Немагчыма не сказаць, што нашы людзі сталі значна больш самадастатковымі, атрымалі больш магчымасцяў. Ім цесна, хочацца вось гэтай самай «п'янлівай свабоды». Усё разам гэта паўплывала. Ну а мы ўсе недзе гэтыя моманты ўпусцілі.
Таксама расслабілі выбары 2015 года, калі на фоне падзеяў ва Украіне ў нас прайшло ўсё спакойна, як і павінна было быць.
«Лукашэнка сказаў: «Я абсалютна ў гэтым упэўнены, калі б 2020 года не было ў нашым жыцці, яго трэба было б прыдумаць», — рэзюмавала Наталля Эйсмант.
Наталля Эйсмант сабралася пісаць кнігу: Мы павінны пакінуць праўду, бо нашы ворагі таксама напішуць
Эйсмант адрэагавала на публікацыі пра сваю маёмасць: Мы ў іх выйгралі б любы суд
Наталля Эйсмант прызналася, што моцна пахудзела
Чаму Лукашэнка столькі гадоў трымае прэс-сакратаркай Наталлю Эйсмант?