Эйсмант адрэагавала на публікацыі пра сваю маёмасць: Мы ў іх выйгралі б любы суд
Перад афіцыйнымі СМІ стаіць задача фарміраваць у людзей «імунітэт да інфармацыйных нападаў і ўкідаў». Пра гэта заявіла Наталля Эйсмант у эфіры перадачы «Скажынемаўчы» на тэлеканале «Беларусь 1».
28.06.2024 / 12:08
Скрыншот відэа БТ
Паводле яе слоў, у апазіцыйных СМІ і на экстрэмісцкіх рэсурсах «часта з'яўляюцца фэйкі і так званыя расследаванні».
Чытайце таксама:
Якімі кватэрамі і аўтамабілямі валодае сям'я Эйсмантаў?
Прэс-сакратарка Лукашэнкі носіць гадзіннік за 20 тысяч еўра
Прапаганда спрабуе адмыць Наталлю Эйсмант: кажуць, што яе «Ролекс» каштуе $100
«Няма пра што пісаць — трэба прыдумваць, хлусіць і выдумляць. Што тычыцца мяне і што тычыцца нашай сям'і, я скажу проста: мы ў іх выйгралі б любы суд. Яны хлусяць, яны самі гэта выдатна ведаюць. Але што з гэтым зрабіць, — сказала Наталля Эйсмант. — Мы, калі казаць пра асабістае, на жаль, прывыклі з гэтым жыць, гэтай з'яве ўжо не адзін год».
«А калі гаварыць па-дзяржаўнаму, то мы павінны з гэтым працаваць. І Лукашэнка паставіў задачу, мы павінны яе выконваць: фарміраваць у нашых людзей імунітэт да ўсіх гэтых інфармацыйных працэсаў і ўкідаў», — дадала прэс-сакратар.
Наталля Эйсмант сабралася пісаць кнігу: Мы павінны пакінуць праўду, бо нашы ворагі таксама напішуць
Чаму Лукашэнка столькі гадоў трымае прэс-сакратаркай Наталлю Эйсмант?
Гарцуева: Я была сведкай на вяселлі Эйсмант. Цяпер не ведаю, ці змагу паглядзець ёй у вочы