Трамп падчас дэбатаў з Байдэнам назваў непрымальнымі ўмовы Пуціна па спыненні вайны
У ЗША прайшлі першыя дэбаты паміж Джо Байдэнам і Дональдам Трампам, якія будуць галоўнымі супернікам падчас выбараў у лістападзе.
28.06.2024 / 07:16
Фота: Rebecca Blackwell / AP
Дональд Трамп, у прыватнасці, заявіў, што ўмовы спынення вайны ва Украіне, якія высунуў расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін, з'яўляюцца непрымальнымі, піша Бі-бі-сі.
Пуцін напярэдадні саміту міру ў Швейцарыі заявіў, што ўмовай перамоваў з'яўляецца вывад украінскіх войскаў з акупаванай Расіяй тэрыторыі, а таксама адмова Кіева ад імкнення ўступіць у НАТА.
«Не, яны непрымальныя», — адказаў Трамп на прамое пытанне вядучай.
Падчас дэбатаў Трамп зноў заявіў, што ўрэгулюе канфлікт у выпадку перамогі на выбарах яшчэ да афіцыйнага ўступлення на пасаду, аднак не ўдакладніў, якім чынам ён мае намер гэта зрабіць.
Гаворачы аб вывадзе амерыканскіх войскаў з Афганістана ў 2021 годзе, Трамп назваў яго «самым ганебным момантам у гісторыі краіны» і заявіў, што некампетэнтнасць ЗША ў той момант у тым ліку падштурхнула Расію да ўварвання ва Украіну.
«Я ніколі ў жыцці не чуў столькі брахні», — сказаў на гэта Байдэн. Ён назваў Уладзіміра Пуціна ваенным злачынцам і заявіў, што ён не мае намеру спыняцца на Украіне.
Дарадцы Трампа падалі план спынення вайны Расіі супраць Украіны
Сталі вядомыя правілы дэбатаў Трампа з Байдэнам
Трэці кандыдат. У Роберта Кенэдзі-малодшага ўсё больш шанцаў уключыцца ў прэзідэнцкую гонку ў ЗША