Беларусам прапанавалі вакансію «менеджара па шашлыках» за 3000 рублёў у месяц

Вакансія менеджара па шашлыках з'явілася на расійскім партале па пошуку працы. Спецыяліста шукае рэкламнае агенцтва, якое працуе з расійскімі праектамі Skyeng, Skysmart і «Пікабу». У Беларусі яны шукаюць менеджара па шашлыках з аддаленай працай.

27.06.2024 / 19:38

У апісанні да вакансіі заробак пазначаны ў расійскіх рублях — ад 50 тысяч да 80 тысяч на рукі, гэта значыць ад 1,9 тысяч да 3 тысяч беларускіх рублёў. Пры гэтым выязджаць за межы Беларусі не трэба, бо працаваць прапануюць аддалена.

Сярод абавязкаў у апісанні да вакансіі: закупляць мяса па выгадных цэнах за кошт кампаніі, рыхтаваць марынад, смажыць шашлык аддалена па відэасувязі і нават працаваць у пары з піўным менеджарам, таксама аддалена.

Наняць гатовыя толькі кандыдатаў з вопытам ад 1 да 3 гадоў, якія разумеюць розніцу паміж свінінай і курацінай і «ведаюць, чаму марынад на мінералцы лепшы, чым на маянэзе».

Працаваць трэба з 10:00 да 19:00, калі пастаўленая задача не выкананая раней.

Нюхаць, націскаць і пратыкаць відэльцам. Як не стаць ахвярай ашуканства пры выбары мяса?

За колькі сёння можна адпачыць з шашлыком і як змяніліся цэны ў параўнанні з леташнімі?

«Шампуры паступова сыходзяць у мінулае». Як правільна выбраць мяса на шашлык?

Nashaniva.com