«Дэмакратыі хлябнула, пара вяртацца дамоў». Лукашэнка даў наказ Пяткевіч
Прадстаўляючы прызначаную сёння новую-старую першую намесніцу кіраўніка сваёй адміністрацыі Наталлю Пяткевіч, Лукашэнка быў нешматслоўны.
27.06.2024 / 17:22
Наталля Пяткевіч слухае Лукашэнку. Скрыншот з відэа
«Апладысментаў не будзе. Ведаючы вашу патрабавальнасць, ваш прынцыповы падыход, вашы веды — вы ведаеце ўсё… Дэмакратыі хлябнулі ў Злучаных Штатах Амерыкі — пара вяртацца дамоў і пачынаць працаваць», — заявіў Лукашэнка стаячай перад ім Пяткевіч.
Апошнія гады 51-гадовая Наталля Пяткевіч жыла ў ЗША, як муж Валянцін Рыбакоў у 2018 годзе быў прызначаны пастаянным прадстаўніком Беларусі пры ААН. Яна раней ужо займала пасаду першай намесніцы кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі, але ўжо вельмі даўно — у 2009-2010 гадах.
З ЗША вяртаецца Наталля Пяткевіч — і адразу першай намесніцай кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта
Кіраўніком Адміністрацыі Лукашэнкі стаў Дзмітрый Круты