Сёння стартавала ўступная кампанія ў ВНУ. Хто сёння падае дакументы

У беларускіх ВНУ 27 чэрвеня стартавала прыёмная кампанія, але толькі для адной катэгорыі абітурыентаў.

27.06.2024 / 10:07

Першымі ў прыёмныя камісіі ўніверсітэтаў пайшлі выпускнікі, якія заключылі дамову аб мэтавым навучанні з арганізацыямі-заказчыкамі кадраў.

Заявак ад апошніх у Мінадукацыі паступіла ў 2024 годзе больш за 5,6 тысяч, піша Tochka.by. Гэта на тысячу больш, чым у 2023-м.

Абітурыенты-мэтавікі будуць падаваць дакументы па 2 ліпеня. Паступаць яны будуць па бале, які складаецца з сярэдняга бала атэстата і выніку па вусным экзамене. Выпрабаванні чакаюць выпускнікоў школ з 4 па 10 ліпеня.

А ўжо 12 ліпеня абітурыенты будуць ведаць, залічаны яны ў ВНУ ці не.

Пытанні для вуснага экзамену апублікаваныя на сайце Мінадукацыі. Па кожным прадмеце яны строга ўстаноўлены: іншых быць не можа незалежна ад таго, у які ўніверсітэт краіны на мэтавую форму паступае малады чалавек, заяўляў раней міністр адукацыі Андрэй Іванец.

Як і летась, у прыёмную камісію ўвойдуць настаўнікі, у тым ліку педагог-прадметнік.

Дамова з арганізацыяй гарантуе месца працы пасля ВНУ. З іншага боку, за гады навучання можна і перадумаць адносна сваёй прафесіі, а адпрацоўваць прыйдзецца доўга — 5 гадоў.

Школьніца з Мінска мае 400 балаў для паступлення

Стала вядома, колькі абітурыентаў набралі максімальныя 300 балаў па трох іспытах

Сталі вядомыя вынікі ЦТ па профільных прадметах. Дзе найбольш стабальнікаў?

Найвышэйшыя балы ў 81 абітурыента. Сталі вядомыя вынікі ЦТ ад 27 і 30 мая

Nashaniva.com