Паліне Шарэндзе-Панасюк прызначылі чарговую псіхолага-псіхіятрычную экспертызу

Тры папярэднія экспертызы паказалі, што псіхічнае здароўе жанчыны ў норме, піша «Вясна».

27.06.2024 / 09:38

Фота: Радыё Свабода

Два разы жанчыну адпраўлялі на экспертызу ў РНПЦ псіхічнага здароўя. Гэта было перад яе першым судом у 2021 годзе, а потым пасля спробы Паліны адмовіцца ад беларускага грамадзянства. Яшчэ адна такая экспертыза праводзілася наўпрост у следчым ізалятары. Цяпер актывістку вырашылі ў чацвёрты раз адправіць на экспертызу.

Нагадаем, палітзняволеная мусіла выйсці на волю 21 мая, але за два дні да гэтага яе этапавалі ў СІЗА ў межах новай крымінальнай справы паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі).

Падтрымайце Паліну: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Паліна Сяргееўна Шарэнда-Панасюк

Палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк правяла 70 дзён у ШІЗА з пачатку года

«Псіхалагічны стан вельмі складаны». З'явіліся навіны пра палітзняволеную Шарэнду-Панасюк

На Паліну Шарэнду-Панасюк зноў завялі крымінальную справу за непадпарадкаванні адміністрацыі

Паліна Шарэнда-Панасюк не выйшла на свабоду. Яна знайшлася ў Гомельскім СІЗА

Палітзняволеная Шарэнда-Панасюк у эфіры БТ: Мая краіна самая лепшая

Nashaniva.com