Летнія напоі: 4 рэцэпты ліманаду

Фруктовы ліманад з лёдам і кіслінкай — ідэальная прапанова для летніх дзён. Вашай увазе — рэцэпты хатніх напояў, якія дадуць свежасці і энергіі.

30.06.2024 / 16:12

Ліманад са смакам махіта 

На 5 шклянак:

  1. Наліце 100 мл вады ў каструлю і растварыце ў ёй цукар (вада не павінна кіпець, карычневы цукар растворыцца ў ёй вельмі хутка, дастаткова злёгку нагрэць каструлю і размяшаць).
  2. Атрыманы цукровы сіроп адстаўце, каб ён астыў, а потым дадайце ў збан з халоднай вадой (астатнія 900 мл).
  3. Памыйце лісце мяты і кіньце па некалькі лісцікаў у кожную шклянку (можна папярэдне паставіць шклянкі ў маразільную камеру на некалькі хвілін, каб яны былі халодныя і даўжэй захоўвалі прахалоду). Таўкачыкам растаўчыце лісце ў шклянках, каб яно выпусціла сок і дало цудоўны водар.
  4. Разрэжце лаймы напалову. З трох выцісніце сок, які дадайце ў збан з вадой і цукровым сіропам. Перамяшайце доўгай лыжкай ці саломкай. Палоўкі лайма, што засталіся, разразаем на чатыры часткі. Лімон таксама наразаем — на восем частак або лустачкамі (як вам падабаецца). У шклянкі з лісцем мяты кідаем кавалачкі лайма і лімона. Дадаем кубікі лёду. Заліваем ліманадам.

Кавуновы ліманад з размарынам

  1. Мякаць кавуна разрэзаць на кавалачкі. Жменю пакіньце для падачы з гатовым ліманадам, а астатнія кавалачкі перакладзіце ў блендар. Дадайце цукар.
  2. Бланшыруем лаймы — палову пакіньце для падачы, а з астатніх выціскаем сок. Пераліце яго ў блендар. Дадайце галінку свежага размарыну і старанна змяшайце. Атрыманую масу прапусціце цераз сіта, пераліце ў вялікую банку або збан і пастаўце ў халадзільнік, каб яна астыла і дала смакам злучыцца.
  3. Потым у гэтую аснову насыпце шмат лёду, дадайце кавалачкі лайма, галінку размарына і халодную негазаваную ваду.

Грушавы ліманад з чабаром і яблычным сокам

  1. Садавіну мыем, грушы лупім і наразаем кавалачкамі, з лімонаў выціскаем сок.
  2. У блендар ці кухонны камбайн кладзём нарэзаную грушу, дадаём выціснуты з цытрыны сок і карычневы цукар. Дадаём яблычны сок і жменю свежага чабару. Старанна змешваем у блендары. Масу прапускаем цераз сіта.
  3. У збан кладзём кубікі лёду, галінкі свежага чабару і грушавы мус. Затым наліваем негазаваную ваду.

Ліманад з клубніцамі, мёдам і базілікам

  1. Клубніцы мыем і прыбіраем з іх цветаножкі. Некалькі штук пакідаем, каб падаць з гатовым ліманадам. Тыя ягады, што засталіся, наразаем кавалачкамі і кладзём у блендар.
  2. Бланшуем лімоны і выціскаем з іх сок. Дадаём сок у клубніцы. У блендар наліваем мёд і кідаем жменю базіліку. Перамешваем.
  3. Атрыманую ліманадную аснову трэба прапусціць цераз сіта, пераліць у слоік і астудзіць у лядоўні 2—3 гадзіны.
  4. У збан наліваем ліманадную аснову, кідаем кубікі лёду і кладзём галінку свежага базіліку. Наліваем негазаваную ваду. Падаваць ліманад лепш адразу пасля гатавання.

Бамбл-кава — сапраўдны летні хіт. Асцярожна, гэты напой можа стаць вашым улюбёным

Лянівыя варэнікі з ягадамі — найлепшы сняданак летам. Можна замарозіць на запас

Смятаннае жэле з персікамі: яго расхапаюць вашы сябры

Летняя салата з сырам бурата

Чыа-пудынг — дэсерт, які запомніцца

Nashaniva.com