У «ЛНР» на 11 гадоў калоніі асудзілі Героя Расіі. Ён забіў дзяўчыну, замочваючы зорку героя
Вайсковы суд так званай «Луганскай народнай рэспублікі» прысудзіў да 11 гадоў калоніі строгага рэжыму намесніка камандзіра 74-й асобнай мотастралковай брыгады Мінабароны Ірэка Магасумава. Пра гэта паведамляе «Коммерсантъ» на падставе інфармацыі ад адваката Магасумава, які сярод іншага меў і званне Героя Расіі. «Замочваючы» зорку героя, ён акурат і здзейсніў злачынства.
26.06.2024 / 17:14
Ураджэнца Татарстана Ірэка Магасумава прызналі вінаватым па артыкулах аб забойстве і хуліганстве. Злачынства было здзейснена ў Луганску 11 жніўня 2023 года.
Па версіі следства, Магасумаў разам з капітанамі Паўлам Яськевічам і Артурам Пузанкевічам адзначаў у бары атрыманне звання Героя Расіі. Пазней да іх далучыліся дзве дзяўчыны, адна з якіх папрасіла даць ёй пастраляць з пісталета. Яна двойчы стрэліла ў скверы каля ўстановы, а трэці стрэл зрабіў Магасумаў у яе.
Паводле інфармацыі адваката, суд пазбавіў Ірэка Магасумава звання Героя Расіі, але захаваў яму званне падпалкоўніка.
Сярод расійскіх вайскоўцаў, якіх сёння абмянялі, ёсць і беларус Герыловіч
У Празе іншаземца падазраюць у спробе тэракту на замову Расіі