У бюджэтнікаў сярэдні заробак «чыстымі» недацягвае да 500 даляраў
Сярэдні заробак бюджэтнікаў за май вырас на 3,2%.
26.06.2024 / 10:13
Сярэдні намінальны налічаны заробак («бруднымі») работнікаў бюджэтных арганізацый у маі склаў 1758 рублёў. Ён вырас на 54,8 рубля, або на 3,2%, паведамляе Белстат.
1758 рублёў — гэта 547 даляраў па сярэднім курсе за май. Калі ж адмінусаваць падаткі, то сярэдні заробак складзе 1512 рублёў, або 470,4 даляра.
У мінулым месяцы суадносіны зарплаты ў бюджэтных арганізацыях і сярэдняй па краіне склалі 79,2%.
Налічаны сярэдні заробак у Беларусі ўсіх работнікаў у маі склаў 2219,2 рубля, або 1908,5 рубля «чыстымі» (690,5 даляра па сярэднім курсе за май «бруднымі», або 594 даляры «чыстымі»).
Сярэдні заробак за май вырас на 37 рублёў
У Беларусі абяцаюць зноў павысіць заробкі і пенсіі
Беларускія дальнабойшчыкі скардзяцца на скарачэнне зарплат у Еўропе