Z-блогер пахваліўся, што ў Бярдзянску «адправіў на падвал» дзяўчыну за тое, што яна гаварыла з ім па-ўкраінску

Z-блогер і лётчык верталёта Ка-52 Аляксей Ваявода расказаў пра тое, як здаў расійскім сілавікам работніцу запраўкі каля ўкраінскага Бярдзянска.

26.06.2024 / 08:53

Падчас стрыму Ваявода прапанаваў расіянам ездзіць на адпачынак у акупаваныя Марыупаль і Бярдзянск, пасля чаго ўзгадаў гісторыю, якая адбылася з ім праз некаторы час пасля пачатку акупацыі.

Блогер заехаў на аўтамабільную запраўку пад Бярдзянскам (Запарожская вобласць), а дзяўчына, якая працавала там, звярнулася да яго па-ўкраінску, сказаўшы «прыкладайце картку».

Ваявода пахваліўся, што паскардзіўся на яе на найбліжэйшым блокпасце, пасля чаго дзяўчыну арыштавалі і адправілі «адпачываць на падвале». Расказваючы гэта, блогер смяяўся.

Z-ваенкары сцвярджаюць, што расійскія вайскоўцы збілі ўласны верталёт

У Крыме загінуў Z-блогер «Міша з Канады»

«Расія — мой дом, захоплены ворагамі». Імаверна, застрэліўся вядомы Z-блогер-франтавік Андрэй «Мурз» Марозаў

Nashaniva.com