Чацвёртую лінію мінскага метро збіраюцца зрабіць кальцавой

Пакуль далёкія ад поўнага завяршэння работы па будаўніцтве трэцяй лініі Мінскага метрапалітэна, але ўжо вядуцца размовы адносна таго, што з сябе будзе ўяўляць чацвёртая. Гэтую лініі плануюць зрабіць кальцавой, а размесціцца яна ў межах другога аўтатранспартнага кольца, расказаў тэлеканалу СТБ афіцыйны прадстаўнік Менскага метрапалітэна Андрэй Дроб.

25.06.2024 / 19:23

Мяркуецца, што чацвёртая лініі закране плошчу Бангалор і злучыць іншыя тры — Аўтазаводскую, Маскоўскую і Зеленалужскую. Натуральна, не абыдзецца без станцый перасадкі.

«Будзе вельмі зручна, асабліва для тых, хто прыязджае ў горад з іншых населеных пунктаў, таксама самім мінчукам, безумоўна», — лічыць Андрэй Дроб.

На гэты момант метрабудаўнікі дарабляюць станцыі Зеленалужскай лініі — «Аэрадромную», «Немаршанскі сад» і і «Слуцкі гасцінец». Чакаецца, што іх адкрыюць у канцы 2024 года.

Новыя станцыі мінскага метро ўсё ж плануюць адкрыць да канца года

Калі пачнуць будаваць новыя станцыі метро — планы змяніліся

Трэцяй лініяй мінскага метро карыстаецца менш за 2% пасажыраў

Што з будаўніцтвам новых станцый метро ў Мінску

Nashaniva.com